МОВА ГАРЫЦЬ... (загад № 33)

Дату 3 чэрвеня 1937 году дарэмна шукаць у літаратурных энцыклапедыях і падручніках гісторыі. Між тым гэта безумоўна гістарычная дата для беларускай мовы, культуры і навукі. У гэты дзень пад грыфам "не падлягае абвяшчэнню" Галоўліт БССР выдаў загад № 33 пад назваю "Спіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі з бібліятэк грамадскага карыстання, навучальных установаў і кнігагандлю". Загад атрымаўся змястоўны — спіс шкодных кніжак, выдадзеных у РСФСР, БССР, УССР па расейску, па-беларуску, па-ўкраінску, а таксама на гэбрайскай, польскай, армянскай, адыгейскай, таджыцкай, абхаскай, башкірскай і яшчэ шасці іншых мовах заняў 111 старонак.

Спісы выдаваліся пад распіску ў часовае карыстанне дырэктарам бібліятэк і кнігарняў. Паколькі такіх установаў падчас ліквідацыі непісьменнасці распладзілася даволі шмат, для зручнасці загад быў аформлены і выдадзены кнігай накладам 3000 асобнікаў.

Дырэктары павінны былі пільна перагледзець паліцы, сабраць крамолу, скласці акты ў трох асобніках і адабраныя кнігі разам з трыма асобнікамі актаў здаць начальнікам акруговых, гарадскіх ці раённых аддзелаў Галоўліту. Першы экзэмпляр акту канфіскацыі перасылаўся ў Менск, у Галоўліт, другі ішоў у мясцовы аддзел НКВД, а трэці заставаўся ў райліце.

У бібліятэчных каталогах і картатэках канфіскаваную кнігу патрабавалася выкрасліць тушшу, але пакінуць яе парадкавы нумар і цану. Канфіскацыі падлягалі таксама асобныя нумары часопісаў, дзе былі надрукаваныя артыкулы забароненых аўтараў. Інструкцыя ліберальна ўдакладняла: з гадавых камплектаў часопісы не вырываць.

Апошні, шосты пункт загаду патрабаваў ад цэнзараў няўхільна кіравацца тым, што канфіскацыі падлягаюць толькі выданні, прадугледжаныя спісамі Галоўліту. Але, паколькі пільнасць — справа творчая, у загадзе тлумачылася, што рабіць І падазронымі выданнямі, якія, на думку мясцовых органаў Галоўліту, таксама было пажадана канфіскаваць. Такія выданні падлягалі часовай ізаляцыі, пасьля чаго іх спіс і матывы арышту перасылаліся ў Галоўліт, які сваёй уладай уключаў іх у афіцыйныя праскрыпцыйныя спісы.

Загаду № 33 было наканаванае доўгае жыццё. Ён захоўваў сілу на працягу дзесяцігоддзяў, толькі крыху змяняючы і ўдакладняючы назвы ды лексіку. Замест тэрміну "канфіскацыя" сталі ўжываць "ачыстка". Напрыклад, у 1954 г. была прынятая пастанова ЦК КПБ "Аб ачыстцы бібліятэк, кніжных кіёскаў, кнігарняў і базаў ад састарэлай і палітычна шкоднай літаратуры". Галоўліт СССР рэгулярна выдаваў тамы "Зводнага спісу кніг, якія падлягаюць выключэнню з бібліятэк і кнігагандлёвай сеткі" (у ліберальным 1960-м гэтая "антыкніга" выйшла ў двух тамах). Падобныя выданні паўтараліся ў рэспубліках, іх дапаўнялі бягучыя загады, выкліканыя чарговаю зменаю палітычнае кан'юнктуры. Так, у студзені 1959г. выйшаў загад аб канфіскацыі твораў удзельнікаў антыпартыйнай групы. Цэнзары зноў і зноў шнырылі па паліцах бібліятэк і кнігарняў. У адным 1961г. яны праверылі 3000 бібліятэк і 456 крамаў і ў 029 бібліятэках і 21 краме знайшлі крамолу. У справаздачы ЦК КПБ цэнзары дакладалі, што дадаткова канфіскавалі 2351 кнігу і часопіс з бібліятэк і яшчэ 111 выданняў з кнігарань. Толькі ў адной бібліятэцы Вярэйкаўскага сельскага клуба ў Асіповіцкім раёне было знойдзена 11 кніг Малянкова, Булганіна, Кагановіча і Шэпілава. Гэты прыклад выразна ілюструе, што засталося ў вясковых бібліятэках пасьля шматгадовых папярэдніх чыстак...

Загад 33 падрабязна тлумачыў начальнікам акруговых, абласных і раённых літаў, як быць з канфіскаванай літаратурай: " Рабіць знішчэнне шляхам пропуску праз рэзальныя машыны друкарань. Макулатуру ў дробна парэзаным выглядзе здаваць ва ўтыль. У райцэнтрах, дзе ў друкарнях няма рэзальных машынаў, прынятую літаратуру спальваць з адзнакай на акце спалення".

Альфабэтны спіс выдадзеных у Беларусі кніг, якія прадпісвалася спаліць паводле загаду №33 Галоўліту БССР ад 3 чэрвеня 1937г., займаў дванаццаць старонак і налічваў 421 пазіцыю. Папраўдзе выданняў і твораў, якія належала спапяліць, было ў некалькі разоў больш. Супраць 53 прозвішчаў у гэтым спісе стаіць адзнака "ўсе кнігі", многія пазіцыі дадаткова пазначаліся літарамі. Як правіла, іх аўтары ўжо раней прайшлі па спісах, якія складалі ў роднаснай Галоўліту арганізацыі — НКВД.

У ліку прыгавораных да знішчэння — кнігі Францішка Багушэвіча, Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, паэма "Тарас на Парнасе", раманы, апавяданні, п'есы. Ёсць і кур'ёзы кшталту сталінскіх "Пытанняў ленінізму" — верагодна, арыштавалі перакладчыка, як, верагодна, і аўтара кнігі з вясёлым загалоўкам "Паноў трэба знішчаць гуртам". Асаблівая катэгорыя асуджаных на агонь — тэрміналагічныя слоўнікі і даведнікі, граматыкі, лемантары, чытанкі, падручнікі, навучальныя дапаможнікі, дыялектныя зборнікі, мовазнаўчыя працы, створаныя ў эпоху прывіднай беларусізацыі. Палілі мову...

Вогнішчы з кніжак успыхнулі ў Беларусі раней, чым у фашыстоўскай Нямеччыне. Мартыралог беларускай культуры, якую прадпісвалася знішчыць 1937-м і іншых гадах (падобныя спісы рэгулярна абнаўляліся) лепш за ўсялякія падручнікі гісторыі ды каментарыі спецыялістаў тлумачыць, што сталася з Беларуссю.

ПРЫНЯТУЮ ЛІТАРАТУРУ СПАЛЬВАЦЬ

(Раздзел "ВЫДАНHI БССР" загаду №33 Галоўліту БССР ад 3 чэрвеня 1937 г.)

 

Астроўскі Р. УСЕ КНІГІ.
Аляхновіч Ф. УСЕ КНІГІ.
Асновы марксісцка-ленінскай педагогікі. Хрэстаматыя. Склад. Дарадак і Панкевіч. т.1, выд.1932.
Агурскі. Рэвалюцыйны рух у Беларусі. Выд. Гістпарта КП(б)Б. 1925.
А.Ж. Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя, яе характар і заданні. Менск. 1920.
Абдзіраловіч Ігнат. Адвечным шляхам. Вільня. 1921.
Арол М. Чаму ж усыхаюць кветачкі польскія на гною беларуска-літоўскім? Ліда. 1921.
Арыфметычная тэрміналогія. Вільня. 1921.
Астроўскі Радаслаў. Касмаграфія. Вільня.
Азбукін М. і Смоліч А. Школьная карта Беларусі. Менск. 1925.
Анцаў Міхаіл. Зайчык-грайчык. Менск. 1930.
Астапенка Змітрок. Краіне. Вершы. Менск. 1931.
— " — На ўсход ад сонца. Менск. 1931.
Алёшка. Суседзі. Менск. 1932.
Атака. Выд. БДВ. 1934.
Абісінія як яна ёсць. ДВБ. Менск. 1936.
Александровіч А. Напор. П'еса. Усе выданні.
— " — Цені на сонцы. Усе выданні.
Беларуская навуковая тэрміналогія. Выд. 19. Слоўнік сельскагаспадарчай тэрміналогіі. Менск.
Беларуская навуковая тэрміналогія. Выд. 20. Менск.
Беларуская навуковая тэрміналогія. Слоўнік хімічнай тэрміналогіі. Менск.
Беларуская навуковая тэрміналогія. Вып. 7-ы. Менск. 1926.
Беларуская навуковая тэрміналогія. Менск. 1927.
Беларуская навуковая тэрміналогія. Слоўнік хімічнай тэрміналогіі. Менск. 1929.
Беларуская навуковая тэрміналогія. Тэрміналогія Грамадазнаўства. Менск. 1927.
Беларуская навуковая тэрміналогія. Вып. 14. Слоўнік матэматычнай тэрміналогіі. Менск. 1927.
Беларуская навуковая тэрміналогія. Вып. 15. Слоўнік граматычна-лінгвістычнай тэрміналогіі. Менск. 1927.
Беларуская навуковая тэрміналогія. Вып. 17. Слоўнік бухгальтэрскай тэрміналогіі. Менск. 1928.
Беларуская навуковая тэрміналогія. Менск. 1928.
Беларуская навуковая тэрміналогія. Менск. 1922.
Беларуская навуковая тэрміналогія. Вып.2. Практыка і тэорыя літаратурнага мастацтва. Менск. 1923.
Беларуская навуковая тэрміналогія. Вып.З. Геаграфічныя і касмаграфічныя тэрміны і назвы нябесных цел. Менск. 1923.
Беларуская навуковая тэрміналогія. Вып. 5. Геалогія, мінералогія, крышталаграфія. Менск. 1924.
Беларуская навуковая тэрміналогія. Вып.4. Батаніка агульная і спецыяльная. Менск. 1924.
Беларуская навуковая тэрміналогія. Вып.6. Тэрміналогія логікі і псіхалогіі. Менск. 1923.
Беларуская навуковая тэрміналогія. Вып. 19. Слоўнік сельскагаспадарчай тэрміналогіі. Менск. 1928, 1929.
Барычэўскі Аўгінь. "Матчын дар" А. Гаруна. Менск. 1928.
Байкоў Мікола. На літаратурныя тэмы. Менск. 1929.
— " — Наша сіла — саветы. Усе выданні. Менск.
Бялевіч К. Новае жыццё. Менск. 1928.
Байкоў М., Некрашэвіч С., Багдановіч М. Наша сіла — ніва ды машына.
Бабровіч і Багданскі. Аб класавай барацьбе ў Заходняй Беларусі ў часы беларускай сялянска-работніцкай грамады. Выд. БАН. 1932.
Багдановіч Максім. Празаічныя творы. Менск.
Бальшакоў. Краязнаўчае вывучэнне арганізацыі працы ў калгасах. Менск. 1931.
Бенек. УСЕ КНІГІ.
Быхаўскі Б. Нарыс філасофіі дыялектычнага матэрыялізма. Менск. 1931.
Бульбянік Захар. Смех і радасць вёскі. Менск. 1929.
Бойка Барыс. Гаспадарчая характарыстыка севазварота. Менск. 1930.
Байкоў I. Кіраўніцтва ў калгасах. Менск. 1931.
Бляхер Я.І. Неарганічная хімія. Менск. 1931.
Беларускі флірт. Вільня. 1921. 48 асобных картак.
Бурачок Мацей. (Багушэвіч Ф.) Дудка беларуская. Вільня. 1921.
Бяроза А. Расійска-польскі баль і Беларускае пахмелле. Пінск. 1921.
Беларускі тэатр. Вільня. 1924.
Байкоў М. і Гарэцкі М. Практычны расійска-беларускі слоўнік. Усе выданні.
Бузук П.А. Асноўныя пытанні мовазнаўства. Менск.
Бузук П.А. Некаторыя непаразуменні ў спрэчках аб рэформе Беларускага правапіса. Менск. 1926.
Бузук П.А. Спроба лінгвістычнае геаграфіі. 4.1. Менск. 1928.
Бузук П.А. Да характарыстыкі паўночна-беларускіх дыялектаў. М. 1926.
Байкоў М. і Некрашэвіч С. Беларуска-расійскі слоўнік. Менск. 1927.
Бараноўскі, Ажгірэй В., Залуцкі В. Барацьбіт. Менск.
Барашка І.Я. 11 ліпеня. Менск. БДВ. 1930.
Баранавых Сымон. УСЕ КНІГІ.
Багун Міхась. УСЕ КНІГІ.
Багдановіч А. УСЕ КНІГІ.
Бабарэка А. УСЕ КНІГІ.
Баліцкі. УСЕ КНІГІ.
Баршчэўскі Я. Начэпнасць. Вільня. 1917.
Баршчэўскі Я. Чорнакніжнік і змяя, што вылупілася з пятушынага яйца. Вільня. 1917.
Багушэвіч Францішак. Дудка беларуская. II. Смык беларускі. Менск.
Багушэвіч Францішак. Дудка беларуская. Вершы. Коўна.
Багушэвіч Францішак. Дудка беларуская. Коўна.
Бядуля 3. Жыды на Беларусі. Менск. 1918.
Байкоў М. Прыкметы новай педагогікі. Менск. 1921.
Беларусь. Нарысы гісторыі, эканомікі, культурнага і рэвалюцыйнага руху. Менск. 1924.
Бэндэ. УСЕ КНІГІ.
Воўк-Левановіч В. УСЕ КНІГІ.
Вольны А. УСЕ КНІГІ.
Валабрынскі А. УСЕ КНІГІ.
Варонка Я. Беларускі рух ад 1917 да 1920 году. Коўна. 1920.
Выпісы з беларускай літаратуры. Ч.ІІ. Менск. 1923.
Верас Зоська. Беларуска-польска-расейска-лацінскі батанічны слоўнік. Вільня. 1924.
Вашкевіч Л. Расійска-беларускі слоўнік дзеля чыгуначных мясцкомаў. Магілёў. 1926.
Вынікі працы інстытута сялян даследчыкаў. Менск.
Вольфсон і ГАК. Гістарычны матэрыялізм. Менск. 1931.
Валасевіч. Самая кароткая гісторыя ВКП(б). Менск.
Валодзька Ф.І. Карантын раслін і значэнне яго ў справе пад'ёму ўраджайнасці. 1935.
Вынікі перавыбараў сельсоветаў Магілёўшчыны. 1934.
Гарэцкі М. УСЕ КНІГІ.
Гарун А. УСЕ КНІГІ.
Геаграфічны атлас для пачатковай школы. Выд. 1935. Усесаюзн. Картаграфічны трэст.
Галубок Уладыслаў. Апошняе спатканне. Драма. Нільня.1919.
Галубок Уладыслаў. Суд. Менск. 1925.
Гукоўскі A.I. Антанта і Кастрычніцкая рэволюцыя. БДВ. Менск. 1932.
Гурло Алесь. Барвенак. Вершы. Менск. 1924.
Гурло Алесь. Межы. Выбраныя вершы. Менск.
Гарэцкая Л. Родны край. Вільня. Усе выданні.
Гутоўскі Улад. Д. Сурдут і сярмяга. Вільня. 1922.
Грыневіч А. Школьны спеўнік. Вільня. 1920.
Грамыка Міхайла. Пачатковая геаграфія. Менск. 1923.
Грамыка Міхайла. Плынь. Вершы. Менск.
Грамыка Міхайла. Каля тэрасы. Менск. 1929.
Гарэцкі М., Дзяржынскі Ул. і Каравай П. Выпісы з беларускай літаратуры. Масква — Ленінград. 1925.
Гаўрук Юрка. Вясковыя рыскі. Менск. 1926.
Гістарычна-археалагічны зборнік №1. Менск. 1927.
Глыбоцкі Тодар. УСЕ КНІГІ.
Гарабурда Канстантын. Сусвет і зямля. Менск. 1929.
Гірчак Е.Ф. Хвілёвізм. Пераклад з украінскай мовы. ІДВ. Менск. 1931.
Гаруновіч. Супроць нацыянал-дэмакратызма. 1930.
Галенчанка Л. Размеркаванне прыбыткаў і ўраджаю ў калгасах. Менск. 1931.
Гак і Майзель. 13 год вызвалення БССР. Менск. 1933.
Ганчарык. За культуру соі ў БССР. Выд. БАН.
Ганчарык. Уплыў ультрафіялетавых праменняў на ўтварэнне антоцыяніну ў раслінах. 1932. БАН.
Гарбацэвіч. Паланізацыя Заходняй Беларусі. 1933.
Глебка П. Шыпшына. Лірыка. "Узвышша". Менск. 1927.
Доўнар-Запольскі. УСЕ КНІГІ.
Дубоўка У. УСЕ КНІГІ.
Дзяржынскі У. УСЕ КНІГІ.
Друшчыц В. УСЕ КІПГІ.
Даўгаля 3. УСЕ КНІГІ.
Дарожны С. УСЕ КНІГІ.
Дудар А. УСЕ КНІГІ. Дзякаў. УСЕ КНІГІ.
Дардак Ю.С. і Ерафеяў Ю.Ф. Класавая барацьба ў школе. Выд. ДВБ. 1933.
Дзядзька Пранук. Стася. Вільня. 1922.
Дыяменты беларускага прыгожага пісьменства №1. і Зборнік абраных твораў Дунін-Марцінкеіііча, Мацея Бурачка, Ядвігіна Ш. і інш. Кіеў. 1919.
Дысцыплінарныя правілы караў для арміі. Пераклад з польскага. Лодзь. 1920.
Дуж-Душэўскі К. і Ластоўскі В. Слоўнік геаметрычна-трыганаметрычных тэрмінаў і сказаў. Коўна. 1927.
Дэкламатар. Вільня.1921.
Дзяркач А. Міколава гаспадарка. Менск. 1927.
— " — Усім па троху... Менск. 1927.
Друшчыц Васіль. Места Вільні ў першай палоне XVI сталецця. Менск.
Друцкі-Падбярозкі Б. Байкі, гумар, сатыра. Вільня.
Да дню вызвалення Беларусі ад белапалякаў. Зборнік. Злажылі: Капаевіч П. і Сяўрук М. Выд. "Чырвоная змена". Менск. 1927.
Драматургія. Зборнік. Пад рэдакц. Аляксандровіча, Гурскага, Дунца, Я. Коласа і Клімковіча. БАН. Менск. 1934.
Езавітаў К. Становішча беларускай школы ў Літве. Вільня.
Жылуновіч (Ц. Гартны). УСЕ КНІГІ.
Жукаў L Гарэлікаў. За правільнае і беражлівае скарыстанне каня. Выд. Белгіз. 1934.
Жніво і дажынкі. Вільня. 1918.
Жылка Уладзімір. На ростані. Вільня. 1924.
— " — Уяўленне. Вершы. Вільня. 1926.
Журба Я. Заранкі. Вершы. Менск. 1924.
Ждановіч С.А. і Ярашчук А.О. Характарыстыка сельскай і гаспадаркі Беларусі на падставе данных аб чыгуначнай і вадзяной перавозцы. Менск. 1926.
Знаёмы Е. УСЕ КНІГІ.
Звонак А. УСЕ КНІГІ.
Зарэцкі М. УСЕ КНІГІ.
"Знішчым шкоднікаў ільна і канапель". Плакат. ДВБ. Менск. 1936.
Зажынкі. Масква. 1918.
Зборнік сцэнічных твораў. Сшытак № і 2. Менск. 1918.
Зборнік "Альманах 1". Выданне 1935.
Зборнік твораў для дзіцячага тэатра. Данілка і Алеська. М. Кудзелька. У лясным гушчары. Ф. Аляхновіч. Датрымаў характар. А. Гаркун. Марцэлька, Сымон і Рак. Менск. 1920.
Заходняя Беларусь. Зборнік грамадзкае мыслі, навукі, літаратуры, мастацтва Заходняй Беларусі. Кн.1. Вільня. 1923.
Зборнік беларускіх ведамасцей. № 1,2 і 3. Вільня, 1921.
Зборнік артыкулаў. Этнаграфія, антрапалогія, псіхалогія, псіхатэхніка і навуковая арганізацыя працы. Менск. 1928.
Запіскі аддзелу гуманітарных навук. Кніга 2. Працы і кафедры этнаграфіі. Том I. Менск. 1928.
155 — 158 — нечытэльна, тэхнічны брак.
Запіскі кафедры этнаграфіі. T. l. М. 1928. Кніга УІ. Праца камісіі гісторыі мастацтва. Т.1. Менск. 1928.
Запіскі Беларускай дзяржаўнай акадэміі сельскай гаспадаркі імя Кастрычніцкай рэволюцыі. Том VII. Горкі. 1928.
Заблоцкі П. Асновы сельскай гаспадаркі. Менск. 1929.
Запіскі аддзела гуманітарных навук. Кн.ІІІ. Працы класа гісторыі. Менск. 1928.
— " — Кн. IV. Праца камісіі гісторыі мастацтва. М. 1928.
Змаганьне за асеннюю сяўбу і зяблівае ворыва. Зборнік. Менск.
Ісбах А. Крушэнне. (Пераклад з рускай мовы). ДВБ. Менск. 1932.
Ігнатоўскі У. УСЕ КНІГІ.
Івушка-Калінушка. Непаслухмяныя. Менск. 1925.
Інструкцыя да збірання народнага слоўніка тэрміналагічнага матэрыяла ў беларускай мове. Менск. 1925.
Ініцкі Уладзімір. Сон Гаўрылы і розныя вершы. Вільня. 1928.
Іваноў. Сельска-гаспадарчае птушкаводства. Менск. Менск. 1933.
Ісаакаў. Пастаўка збожжа дзяржаве — першачарговая задача. Менск. 1933.
Інфармацыйны бюлецень № 5-6. БАН. 1932.
— " — № 7, БАН. 1933.
Каваль Васіль. УСЕ КНІГІ.
Куніцкі. УСЕ КНІГІ.
Кляшторны Тодар (Фёдар). УСЕ КНІГІ.
Кісель. Чырвоны баец. БВО. 1934. Выд. 2-е.
Кастрычнік на Беларусі. Зборнік. Скл. Агурскі. Менск. 1927.
Каганец К. У іншым шчасці няшчасце схована. Вільня. 1919.
Каляда. Гарадня. 1920.
Карскі Е. Беларускі народ і яго мова. Менск. 1920.
Кашчына С. Рэквізіцыя. Ваўкавыск. 1923.
— " — Адстаяў. Беласток. 1922.
— " — Дагадаўся. Ваўкавыск. 1922.
Канчар А. Класавае, нацыянальнае і рэлігійнае змаганне на Беларусі. Вільня. 1921.
Кудзелька І.Ф. УСЕ КНІГІ.
Каспяровіч А.У. Беларуска-расійскі слоўнічак. Віцебск. Выд. 1926 г.
— " — Краязнаўства. Нарысы. Менск. 1929.
— " — Віцебскі краявы слоўнік. Віцебск. 1927. — " — Вывучэнне культурнага стану краю. Менск. 1927.
— " — Матэрыялы да вывучэння Віцебскай краёвай літаратуры і мастацтва. Менск. 1927.
— " — Матывы барацьбы ў творчасці Багдановіча. Менск.
У— " — Узоры для літаратурных гурткоў "Маладняку"' і гурткоў селькораў. Менск. 1927.
Капаевіч П.Э., Сяўрук М. і Баркоўскі С. Чырвона сялянская вечарынка. Менск. 1927.
Кучар А. Вялікая перабудова. БДВ. Менск.
Капаевіч П. і Сяўрук М. Літаратурная чытанка для вячэрніх школ 1-й ступені. Ч.1-я. Менск. 1932.
Карніенка. Класавая барацьба на гістарычным фронце Беларусі. Менск. 1932.
Капаевіч Павел. Супроць капіталістаў і памешчыкаў. Менск. 1928.
Кабакоў і Лур'е. Старонкі мінулага. Віц. ОСПС. 1928.
Купала Ян. Том 1-шы. Менск. 1928.
— " — 1918 — 1928 гг. Творы. Менск. 1930.
Кіслякоў Ян. Пасёлкі. Менск. 1928.
Крапіўніцкі М. Па рэвізіі. Вільня. 1928.
— " — Пашыліся ў дурні. Вільня. 1928.
Клеймборт Л.М. Маладая Беларусь. Менск. 1928.
Краязнаўства. Зборнік праграм і інструкцый краязнаўчая працы. Вып. 1. Менск. 1929.
Кудзікаў С. За масавую і суцэльную калектывізацыю, Менск. 1930.
Каганоўская. Ударная брыгада ў дзіцячым садзе. Менск. 1933.
Кірыяка А. і Дружына Г. Ад чаго залежыць ураджай? 1933.
Каранёў В. 200 пытанняў і адказаў па калгасным будаўніцтве. Менск. 1931.
Кніга. Брыгадна-лабараторны метад у вузах і тэхнікумах. Выд ДВС. 1932.
"КП(б)Б у рэзалюцыях". Выд. Партвыдавецтва. 1934.
Крамкоўскі. Замок Любельскі. 1935.
Кержанцаў П. і Ляонцьеў Л. Азбука ленінізма. Вып.1. БДВ. Менск. 1931.
Лёсік Я. УСЕ КНІГІ.
Луцкевіч А. УСЕ КНІГІ.
Ластоўскі В. УСЕ КНІГІ.
Ліхадзіеўскі С. УСЕ КНІГІ.
Літаратурны зборнік "Вольнай Беларусі". Сшытак першы. Менск. 1917.
Лясны Рыгор. Гістарычная праўда. Гарадно. 1923.
Лесавік В. Наша крыўда. Беласток. 1921.
Ластаўка. Выд. 1924.
Ластоўскі В. Падручны расійска-крыўскі (беларускі) пюўнік. Коўна. 1924.
Ліпілін І.В. Як совецкая ўлада будуе новае жыццё. 1933.
Лур'е. Гандлёвы і пазыковы капітал. (Палітэканомія). 1932.
Лясны Зм. Пра дні мінулыя. Выд. ДБВ.
Луцэвіч Ул. і Савёнак А. Дашкольны спеўнік. Выд. ДВБ. 1933.
Маракоў В. УСЕ КНІГІ.
Мікуліч Б. УСЕ КНІГІ.
Міцкевіч М. і Лёсік Я. Як Мікіта бараніў сваіх. Менск. 1917.
Мыслінскі I. "Общепонятая" мова. Менск. 1926.
Мазур Ігнат. Чырвоная Беларусь. Менск. 1928.
Мацырыкін М.С. Асновы індустрыялізацыі сельскай і.іспадаркі БССР. Менск. 1930.
Маракоў. Права на зброю. Менск.
Мірон К. Інструкцыя па ўліку лесакультурных работ у леспрамгасах БССР. Менск. 1933.
Матэрыялы па вывучэнню геалогіі і карысных выкапняў Беларусі. Том. IV. Выд. БАН. 1933.
Матэрыялы па вывучэнню геалогіі, гідралогіі і карысных выкапняў БССР. Том VII. Выд. БАН. 1933.
Матэрыялы да справаздачы Белкаапсаюза. Выд. Белкаапсаюза. 1934.
Мятла. Аб таварыстве беларускай школы. Выд. БАН. 1932.
Малякоў Л.I. Веццевы корм. Выд. ДБВ. 1932.
Майзель Ю. і Шапавалаў М. Кароткі нарыс гісторыі КП(б)Б. ДВБ. Менск. 1929.
Майзель. 1905-7 гг. на Беларусь Менск.
Некрашэвіч І.І. УСЕ КНІГІ.
"Наша ніва". Зборнік. Вільня. 1920.
Навіна Ант. Жыдоўскае пытанне ў беларускай літаратуры. Вільня. 1921.
— " — Пуцяводныя ідэі беларускае літаратуры. Вільня. 1921.
Народны прыгавор. 1921.
Нацыянальнае пытанне і комуністычная партыя. Менск. 1924.
Некрашэвіч М.І. Жыццё і праца. Менск. 1925.
Некрашэвіч С. Лемантар. Менск. Усе выданні.
— " — Аб пашырэнні акання на чужаземныя словы. Менск. 1926.
— " — Роднае слова. Менск.
— " — Расійска-беларускі слоўнік. Менск. 1928.
Наша сіла — саюз. Менск. 1926.
Некрашэвіч С. і Бузук П. Праграма для збірання асаблівасцей беларускіх гаворак пераходных да суседніх моваў. Менск. 1927.
Некрашэвіч. Беларускі нацыянал-фашызм.
Нісневіч С. Арганізавана правядзем другую большэвіцкую ўборачную кампанію. Менск. 1931.
Новасёлаў М. Зямля расцвітае. (Пер. з рас. мовы). Менск. 1932.
Остэрлёф Вольдэмар і Шустэр Язэп. Сусветная гісторыя. Вільня. 1921.
Олікер і Розенблюм. Нарысы па гісторыі комсомола БССР. Менск. 1928.
Півавараў 3. УСЕ KHIFI.
Пушча Я. УСЕ КНІГІ.
Прышчэпаў Д. УСЕ КНІГІ.
Пічэта У. УСЕ КНІГІ.
Палонскі. 15 чырвонаармейскіх песен. Выд. БВО.
Паўловіч Альберт. Васількі. П'еса. Вільня. 1919.
Памяці Івана Луцкевіча. Вільня. 1920.
Парады закладчикам спажывецкіх таварыстваў. Вільня. 1920.
Праграмы Беларускае Ніжэйшае Пачатковае Школы Менск. 1920.
Праграма Беларускай народнай партыі рэволюцыянераў соцыялістаў. Вільня. 1920.
Праграма Беларускай партыі соцыялістаў-рэволюцыянераў. Праект. 1920.
Праграма для гутарак па гісторыі роднага краю. Менск. 1921.
Праграма па роднай мове. Менск. 1921.
Пятровіч С.А. УСЕ КНІГІ.
Паўлінка. Сялянская доля. 1921.
Паўловіч Альберт. Снапок. Вільня. 1921.
Прэч рукі ад нашай зямлі. 1921.
Пушкевіч Ю. Лемантар для ўзрослых. Менск. 1926.
Падгорны А. і Нікулін Я. Палітграмата. Менск. 1926.
Праца акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапіса і азбукі. Менск. 1927.
Паваротны. Камсамольцы ў калгасе. Выд. 1930.
— " — Камсамольскія вячоркі. Менск. 1927.
Піотуховіч Міхал. Францішак Скарына і яго літаратурная дзейнасць. Грамадазнаўства. Менск. 1933.
— " — Ля вытокаў лірыкі Янкі Купалы. Менск. 1927.
— " — Паэтычнае светаадчуванне ў творчасці Якуба Коласа. Менск. 1927.
— " — Нарысы гісторыі Беларусі і літаратуры. Ч.1-я. Менск. 1928.
Працы Горы-Горэцкага навуковага таварыства. Том 1. Горкі. 1928. Працы Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта ў Менску. №16. Педагагічны факультэт. Менск. 1928.
Першы год працы БНД Інстытута і рабочы план працы на 1927 — 1928 год. (Склалі Прышчэпаў, Гарэцкі і Думах). Менск. 1927.
Пратасевіч Іван. Рабочая кніга па беларускай мове. сістэматычны курс марфалогіі і элемента сінтаксіса. Менск. 1928.
Праект укладання слоўніка жывой беларускай мовы. Менск. 1929.
Праваслаўны каляндар на 1929 год. Менск. 1929.
Прохараў А.А. Культура цукровых буракоў БССР. Менск. 1930.
Пруслін. 1917 год у Полацку. Выд. 1934.
Пікус, Жванскі, Баяровіч, Крывадубскі. Памятка па арганізацыі севазварота ў прамысловасці і свінасоўгасах. Менск. 1932.
Пеўзнер. Грамадазнаўства. Менск. 1927.
Прымерны план работы. Выд. Аршанскага Райсовета Дсоавіяхіма.
Пралеска Язэп. Паноў трэба знішчаць гуртам. Выд. ДВБ. 1933.
Петрайціс. Лемантар. ДВБ. 1931.
Пігулеўскі. Кніга для чытання пасля лемантара. ДВБ. 1932.
Пастанова Цэнтр. Совета Асоавіахіма па дакладу тав. Кузьнецова. "Аб ходзе падрыхтоўкі і задачах новага вучэбнага году: 1933".
"Полымя рэволюцыі". Увесь камплект за 1934 год.
Пруднікаў Алесь. Зямныя зоры. Выд. ДВБ. ЛІМ. 1932.
Рак-Міхайлоўскі С. УСЕ КНІГІ.
Рак-Сімон. Гутарка аб беларускай мове. Менск. 1919.
Радзевіч Л. Пакрыўджаныя. П'еса. Менск.
Рэволюцыйным шляхам. Менск. 1928.
Сцэнічныя творы. 1921.
Беларусь. Вершы. Вільня. 1922.
Досвіткі. 1922.
Ракіта С. УСЕ КНІГІ.
Рэўка С. 3-пад Барысава (Ф. Багушэвіч). Смык беларускі. Коўна. 1922.
Равінскі М. Зборнік песень з нотамі. Менск. 1922.
Роднае слова. Менск. 1 і 11 ч. Усе выданні.
Русак М. Народны суд над селянінам, запусціўшы сваю гаспадарку. Менск. 1924.
Рэволюцыя 1905 г. (Зборнік пад рэд. Ігнатоўскага і Я. Левіна). Менск. 1926.
Рудоміно Г. Грамадазнаўства. Менск. Усе выданні.
Рудоміно Юры. Грамадазнаўства. Менск.
Рэкамендацыйны спіс літаратуры да XI гадавіны са дня смерці В.І. Леніна. Выданне Дзяржбібліятэкі. 1935.
Розенблюм. УСЕ КНІГІ.
Смоліч А. УСЕ КНІГІ.
Сташэўскі В. УСЕ КНІГІ.
Скрыган Я. УСЕ КНІГІ.
"Совецкае будаўніцтва". Журнал № 8-9. Выд. 1926.
Смоліч Аляксандра. Зорка. Беларуская граматыка, Вільня. Усе выданні.
Сучасны П.С. Фацэція на 1-ю дзею. Вільня. 1923.
Сцэнічныя творы для дзіцячага тэатра. Вільня. 1923.
Спекулянты беларускай душой. 1921.
Станкевіч Янка. Беларускі правапіс з практыкаваннямі, Вільня. 1921.
— " — Правапіс чужых слоў. Вільня. 1921.
Стыдна маўчаць і чакаць. 1921.
Сцэнічныя творы: Ц. Гартны. Соцыялістка. М. Кудзелькіі Сон на балоце. Ф. Аляхновіч. Калісь, лес шумеў. Менск. 1924.
Сваяк Казімір. Мая ліра. Вершы. Вільня. 1924.
Суліма. Здзехоўскі аб беларускай душы. Вільня. 1924.
Самковіч У. і Пратасевіч I. Родныя шляхі. Менск.
Слоўнік лясных тэрмінаў. Менск. 1926.
Сцепановіч Хв. Родная мова ў комплекснай сістэме выкладання ў школе 1 -га канцэнтра. Менск.1928.
Сцэнінныя творы. Зборнік. Вільня. 1928.
Сержпутоўскі Александр. Прымхі і забабоны беларускіх наляшукоў. Менск. 1930.
Сталевіч. Беларускі нацыянал-фашызм. 1930.
Сілін Б. і Захараў. Як кашалі плесці. БДВ. 1926.
Скрыпнік. Нацыянальнае пытанне ў праграме комінтэрну. Менск. 1930.
Слоўнік тэрміналогіі агульнае раслінагадоўлі. Менск.
Соя ў БССР. Менск. 1933.
Сіневока-Неразік. Рабочая кніга. 3 год навучання. 4.1 і ДВБ. 1932.
17 год на варце соцыялізма. Брашура Иванова. Выд. ІІВО. 1935.
Совецкая дэмакратыя. Зборнік. Выд. БелАН.
Салагуб. Лукішкі. Выд. 1932.
Сыцько В.М. Крытыка трацкісцкай тэорыі імперыялізму. Выд. БАН. 1934.
Сталін І.В. Пытанні ленінізму. На белмове. Пераклад Я на Густыра. Белдзяржвыдавецтва. Менск. 1931.
Таўбін Ю. УСЕ КНІГІ.
1905 год у Беларусі. Зборнік пад рэд. Шульмана. Менск. 1925.
Тарас на Парнасе. Менск. 1917.
Тарашкевіч Б. Беларуская граматыка для школ. Вільня. Усе выданні.
Тарас Палясоўшчык. Коўна. 1925.
Тутэйшы. Што дзяліць, а што не, каб супакой быў на свеце. 1920.
Тэраўскі Ул. Беларускі спеўнік з нотамі на тры галасы паводле народных мелодый. Менск. 1921.
— " — Беларускі лірнік. Спеўнік на 4 галасы. Берлін. 1922.
Тупяневіч С. і Заяц П. За лепшую сельскую гаспадарку і сельска-гаспадарчы гурток. Менск. 1926.
Указанні да праграм няпоўнай сярэдняй і сярэдняй школы. ІДВ. 1934. Рэд. Лышчынскі.
Уліцын. Суд над трохпалёўкай. 1935. Менск. 1926.
— " — За ўраджай. Менск. 1929.
— " — Насенне, яго якасць і падрыхтоўка. Менск. 1931.
Уладаў В. Вытворчыя нарады ў калгасах. Менск. 1931.
365. Уральскі. Зніштажэнне супроцьлегласці паміж горадам і вёскай. Выд. ДБВ. 1933.
Фарботка Я. Беларусь у песнях. Менск. 1920.
Хадыка Ул. УСЕ КНІГІ.
Хто вінават. 1921.
Харламповіч П. Пяцігоддзе дзяржаўнага музея. Менск. 1927.
Халепа. 14 год Кастрычніцкай рэвалюцыі. 1931.
Хайтун. Паходжанне і класавая сутнасць вялікадня. Менск. 1933.
Хрэстаматыя рэв. літаратуры Заходняй Беларусі. Выд. І БАН. 1933. Пад рэд. Мятлы.
Цвікевіч A.I. УСЕ КНІГІ.
Цвікевіч І. І. УСЕ КНІГІ.
Цэйтлін М. Арганізацыя буйнай гаспадаркі ільнянога раёна. Менск. 1931.
Чарот М. УСЕ КНІГІ.
Чарняўская Л. Дзяцінныя гульні. Вільня. 1919.
Чарняўшчынка Л. Родны край. Менск. 1921.
Чаго чакаць беларусам ад Польшчы. 1921.
Чуйко Г. Вынікі масавых доследаў з угнаеннямі па БССР. Менск. 1930.
Чарняўскі. Яўрэйскі рабочы на зары рэв. руху. Менск. 1932.
Чарнушэвіч Н. Дзіва. Вершы. Менск. 1932.
"Чтец". Зборнік Сярожнікава. ГІЗ. 1926.
Шантыр Ф. Патрэбнасць нацыянальнага жыцця для беларусоў і самаадзначэнне народа. Слуцк. 1918.
Што трэба ведаць кожнаму беларусу. Зборнік артыкулаў розных аўтараў: Міцкевіча, Лёсіка, Ластоўскага, Багдановіча і інш. 1918.
Ш. Рыгор. Чаму-ж ты маўчыш, кабета сялянская? Бярэсце. 1921.
Шуляк I. Вышэй галаву, беларускі селянін. Пінск. 1921.
Шлюбскі Ал. (Сябра інстытута беларускае культуры.) Паны і сяляне ў першай палове XIX стагоддзя. Менск.
— " — Бядуля як этнограф. Менск. 1925.
— " — Квашаніна. Віцебск. 1926.
— " — Матэрыялы для вывучэння фальклора і віцебскае культуры. Менск. 1925.
Шапавалаў М. Скарына, яго дні ды друк на Беларусі. Менск. 1925.
Шэўчык і Саломенік. Граматыка беларускай мовы, (Марфалогія і сінтаксіс).
Шыпіла I. Што кожны селянін павінен ведаць аб кааперацыі. 1925.
Шпілеўскі. Беларуская Акадэмія Навук да XV-годдзя. Выд. БАН. 1934.
Школьныя тэксты. Менск. 1927.
Шчакаціхін Мікола. Нарысы з гісторыі беларускапі мастацтва. Том I. Курганныя старажытнасці Беларусі. Менск. 1928.
Шатэрнік М. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Менск
Шапялевіч. Беларуская мова. Першы і другі год навучання. Менск. 1933.
Шыменас. Кніга для чытання. 2-гі год навучання. Цэнтральнае выдавецтва СССР. 1931.
—"— Кніга для чытання. 4-ты год навучання. Ч.2.
Шчэрбакоў. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі. Белапольская акупацыя. Менск. 1930.
Э.Б. Што такое простая і што такое мудрэйшая гаворка. Вільня. 1920.
Ядвігін Ш. Бярозка. Вільня. 1923.
— " — Чалавек. Хлеб. Баба. Заморскі звер. Пазыка. 3 маленькім білецікам. Вучоны бык. Што сказаў певень. Падласонкі. Рабы. Дачэсныя. Апавяданні. Менск.
Янчук Н.А. Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры. Менск. 1922.
Ярашчук Е.Л. Сувязь сялянскай гаспадаркі БССР з рынкам. Менск. 1926.
Якуб Колас у літаратурнай крытыцы. Менск. 1926.
Янка Купала ў літаратурнай крытыцы. Менск. 1928.
Якімовіч А. і Гародкіна Е. Чытанка для 2 класа. ДВБ. Менск. 1936.

Усяго у спісе — 410 найменняў.

 

ДАДАТКОВА КАНФІСКУЮЦЦА:

Шчэрбакоў. Нарыс гісторыі Беларусь Ч. 1. Менск. 1936.
— " — Класавая барацьба і гістарычная навука Беларусь Менск. 1934.
Кернажыцкі. Да гісторыі аграрнага руху на Беларусі напярэдадні імперыялістычнай вайны. БАН. Менск. 1932.
— " — Аграрная рэформа ў Бабруйскім старастве. Менск. 1930.
— " — Гаспадарка прыгоннікаў на Беларусі. Менск. 1936.
Кастрычнік на Беларусі. Зборнік. Менск. 1927.
Дудкоў Д. Сталыпінская рэформа ў Віцебскай губерніі. Менск. 1931.
Зборнік афіцыйных дакументаў у дапамогу масаваму настаўніку. Склалі Н. Левін і А. Хайфец. ДВБ. 1934.
Некрашэвіч А. Чытанкі для ІІІ і IV кл. Выд. 1933, 1934, 1935, 1936. ДВБ. Менск.
Васіленка. Хрэстаматыя па беларускай літаратуры для ІХ-Х класа. Менск. ДВБ. 1935.
Бендэ. Хрэстаматыі па Беларускай літаратуры для V, VI і VII класаў. Выд. ДВБ. Менск.

У дадатковым спісе — 11 найменняў.

Алесь Лукашук

 

Матэрыял сканаваны з часопіса "Спадчына", 1996. № 3. С. 76—91.
Спасылкі на іншыя дакументы, выкарыстаныя аўтарам артыкула, выдалены.

 

... да пачатку старонкі