Пад знакам Каліёпы і Кліа
Паэма А.Рымшы «Дзесяцігадовая аповесць
ваенных справаў... князя Крыштафа Радзівіла»

Калі ў сувязі з Контррэфармацыяй і іншымі абставінамі нацыянальная беларуская культура апынулася ў небяспецы, на яе абарону першым выступіў шляхціц-пратэстант Васіль Цяпінскі, які кінуў у твар беларускаму панству абвінавачанне ў «занядбанні своего славного езыка».

Нягледзячы на тое, што ўрэшце Контррэфармацыя перамагла, эканамічныя, сацыяльна-палітычныя і духоўна-культурныя вынікі Адраджэння і Рэфармацыі так або інакш захаваліся ў грамадскім жыцці і менталітэце беларускага народу, што пацвердзіла эпоха Асветніцтва і наогул наступная гісторыя. Гэта — ідэя эфектыўнай гаспадаркі, свабоды, добрасумленнай працы, сваёй зямлі, верацярпімасці, вяршэнства законаў, правоў і годнасці чалавека, каштоўнасці адукацыі, культуры, рознай мовы, ведаў, філасофіі, сінтэзу Усходу і Захаду і г. д Ідэі гэтыя натхнялі і натхняюць беларускіх адраджэнцаў ХІХ і ХХ стст. нашага часу.

Неўзабаве пасля заканчэння Інфлянцкае вайны (1558—1582) у шматмоўнай паэзіі Беларусі з'явіўся шэраг героіка-эпічных твораў. Паэты Вялікага Княства Літоўскага, непасрэдныя відавочцы і ўдзельнікі ваенных дзеянняў, бяруцца за пяро, каб захаваць у памяці нашчадкаў подзвігі « ліцвінскіх Гектараў і Улісаў». Характэрнай асаблівасцю героіка-эпічнай паэзіі Беларусі канца XVI ст. ёсць тое, што прысвечана яна ваенным заслугам прадстаўнікоў аднаго роду, адной сям'і: Радзівілаў біржайскай лініі. Менавіта біржайскія Радзівілы былі ў гэты час правадырамі кальвінізму ў краіне, не дзіўна, што сярод беларуска-літоўскіх паэтаў з іхнага атачэння пераважалі кальвіністы (Францішак Градоўскі, Андрэй Рымша, Галляш Пельгрымоўскі, Ян Казаковіч, Ян Радван. Зрэшты, подзвігі Мікалая Радзівіла Рудога і ягонага сына, Крыштафа Радзівіла Перуна, услаўлялі не толькі мясцовыя аўтары, але і польскія, каталікі па веравызнанні (Мацей Стрыйкоўскі, Ян Каханоўскі).

Найбольш прыцягальным з усіх эпізодаў шматгадовае вайны аказаўся для паэтаў паход польнага гетмана літоўскага Крыштафа Радзівіла Перуна па тылах маскоўскіх войскаў восенню 1581 г. Першым даў падрабязнае апісанне радзівілаўскага паходу Ф.Градоўскі ў паэме «Hodoeporikon Mosdiicum... Christophori Radivilonis» (Вільня, 1582) Усяго праз год подзвігі Крыштафа Радзівіла ўславіў Г.Пельгрымоўскі ў паэме «Panegyrika Apostrophe... ad Christophorum Radivilum» (Кракаў, 1583) Абодва яны былі непасрэднымі ўдзельнікамі ваеннай кампаніі, абодва прызначалі свае лацінамоўныя творы не толькі для айчыннага, але і для еўрапейскага чытача. У 1583 г. у Кракаве пабачыла свет яшчэ адна паэма пра радзівілаўскі паход — «Jezda do Moskwy» Я.Каханоўскага.

Але найбольш падрабязнае паэтычнае апісанне паходу К.Радзівіла выйшла з-пад пяра беларускага паэта Андрэя Рымшы: «Deketeros akroama, to jest Dziesiкжroczna powieftж wojennych spraw... Kysztoia Radawik..» (Вільня, 1585). Паэма Ф.Градоўскага налічвае 790 радкоў, паэма Я.Каханоўскага— 410, паэма А.Рымшы — 2184 радкі (без уступнай часткі). На нашу думку, « Дзесяцігацовая аповесць...» — найбольш значны твор з радзівілаўскага цыклу і з мастацкага пункту гледзішча.

Пасля М.Стрыйюўскага А.Рымша — самы вядомы сёння з паэтаў Вялікага Княства Літоўскага другой паловы XVI ст., прычым вядомы як паэт беларускі.

Нарадзіўся А.Рымша (каля 1550 — пасля 1599) у вёсцы Пянчын пад Наваградкам, у шляхоцкай сям'і герба Паўюзіч. З 1572 г. жыццё А. Рымшы звязана з дваром князя К. Радзівіла Перуна. У 1581 г ён удзельнічаў у паходзе Крыштафа ўглыб маскоўскіх земляў, пазней суправаджаў князя ў падарожжы па Лівоніі. З 1589 па 1599 г. выконваў абавязкі падстарасты (прэтора) Біржаў — радавога ўладання Радзівілаў. Хоць веравызнаннем паэт быў кальвіністам, але паходзіў, відаць, з праваслаўнае сям'і.

Невядома, якую А.Рымша меў адукацыю. У 1581 г. у астрожскай друкарні І.Фёдарава выйшаў у свет вершаваны твор А.Рымшы «Которого ся месяца што за старых веков дело короткое описание», якое атрымала ў навукоўцаў назву «Храналогіі» (у самім творы паэта слова няма). На падставе гэтага факту К.Харламповіч выказаў меркаванне, што, магчыма, А.Рымша вучыўся альбо выкладаў у Астрожскай брацкай школе . Праўда, ужо У.Ператц слушна адзначыў, што «ўзровень адукацыі Рымшы быў вышэйшы, чым у вучня брацкай школы канца XVI стт». Прынамсі, у 1581 г аўтар «Храналогіі» дакладна не вучыўся ў астрожскай школе: А.Рымшу было на той час каля 30 гадоў і ён браў удзел у ваенных дзеяннях пад даводствам Крыштафа Радзівіла

Вершы А.Рымшы на старабеларускай мове прыцягвалі ўвагу даследнікаў яшчэ з часоў У.Ператца, М.Грушэўскага, Я.Карскага, але галоўны твор паэта — «Дзесяцігадовая аповесць ваенных справаў князя Крыштафа Радзівіла» — параўнальна нядаўна стаўся аб'ектам даследавання. З беларускіх літаратуразнаўцаў першы прааналізаваў паэму А.Рымшы І.Саверчанка, вылучыўшы такія рысы твору, як гістарызм, патрыятызм, наяўнасць баталістычных сцэнак і замалёвак прыроды, адсутнасць псіхалагізму ў апісаннях паводзінаў героя, перавага агульнага над індывідуальным. І.Саверчанка разглядаў «Дзесяцігадовую аповесць...» як паэму гістарычную, як паэма героіка-эпічная

 

 

АНДРЭЙ РЫМША

DEKETHROS AKROAMA
Гэта ДЗЕСЯЦІГАДОВАЯ АПОВЕСЦЬ

 

Другая частка Аповесці

Пана з Францыі, Генры, Генрых Валуа быў абраны каралём 11 траўня 1573г,
каранаваны 21 лютага 1574 г
выбралі па згодзе —

Пестуна немалога — у вялікім родзе.

115 Ён, пражыўшы нядоўга ў Польшчы між палякаў, Генрых Валуа пакінуў Кракаў у ноч
з 18 на 19 чэрвеня пасля атрымання
aд сваёй маці, Кацярыны Медычы, паведамлення
пра тое, што пасля смерці караля Карла,
ягонага брата, вызваліўся французскі сталец.

Ліцвінам іхняй чэсці паказаў адзнакі,

Годнасць рыцараў вольных надаваў ім смела;

Часта, яўна вялікасць мужнасці яснела.

Падарункаў без меры даў ён Радзівілу,

120 Той жа больш песціў славу, як людскую сілу.

Прагнуў ён у Айчыне ладу ды спакою,

Каб квітнела ў міры, не жыла вайною;

Там бо добра, дзе цнота згодная са славай,

Там honestum не месца, utile Гонар; подласць, ліслівасць (лац.) пад лавай.

125 Ці ж патрэбна, каб разам сіла іх злучыла?

Ды хто мае virtutem, Мужнасць, адвагу (лац.) маг й гонар мілы.

Знай жа пэўна, хоць юны: добра — гэта значыць

Publicum promovere, Аддае перавагу грамадскім справам (лац.) пра свае не дбаці

З добрай собскай волі, толькі б цнотаў сіла

130 Праз жыццё ўсё натхняла, продкаў як натхніла.

Хлопец гэты раўнівы да дзядоўскай славы,

Ён, нібы Аляксандар, маецца на ўвазе Аляксандр Македонскі зведаўшы пра справы,

Што ўчыніў быў Ахілій — воін, што Гамерам,

За адвагу ў вершах славіцца без меры, —

135 Мовіў гак: «Ах багі вы, ці ж вам цяжка даці

Мне таксама Гамера? Ці ж вам не падбаці,

Каб мае ён уславіў справы перад светам,

Хоць такіх небагата? Бо маўчаць паэты:

Не ствараюць нічога для маёй ухвалы.

140 Ці ж у гэткім я веку ды не зведаў славы?

Зведаў пэўна! дзе ж годны справу ўзняць такую?

Шчэ яго і не бачу нават; і не чую».

Юнака таго справы ўсім, што ёсць, паэтам

Ды гісторыкам славіць да сканчэння свету.

145 Res praeclaras Выбітныя творы часамі з цяжарам даюцца,

І з таго яшчэ болей іх пісаць імкнуцца

[...].

Пятая частка Аповесці

А маскаль, як убачыў, што ўжо блізка госці,

Прэцца моцнай навалай, поўны лютай злосці;

305 Як агледзеў, што маем мы няшмат жаўнераў,-

Рвецца ў бой, стрымгаловы, прэ навалай смела.

Ды наўрад ці чакае хуткай перамогі —

Лучнікоў у каноплях мае для падмогі.

Гэтым толькі ахвоты нашым паддавалі

310 Маскалі, страляніны з замка й не спынялі.

Гэты выбрык маскоўскі добра гетман бачыў,

І жаўнераў для бітвы з ворагам прызначыў.

Вораг стаў тут сцяною, нашых — жменя будзе,

Ды адвагу ў іх гетман гэткім словам будзіць:

315 «Вам не першы раз, воі, з гэтым смердам біцца;

Ўгамаваць ім пыху ці з вас хто збаіцца?

І не бойцеся зараз, што яны ў засадзе,

Вось убачыце — будуць хутка ў заняпадзе»

[...].

З замка рэха ад стрэлаў громам расплылося,

Жах такі, што валоссе дыбам паднялося.

Гетман вояў заклікаў духам тут ажыці

330 Ды хутчэй па каноплях маскалёў душыці;

І з канопляў стральцоў тых жах уміг выпетрыў,

І кладуцца пад шабляй, як снапы пад ветрам.

Пад сцяной з маскалямі іншы полк таўчэцца,

Той забіты, а іншы йшчэ за смерцю прэцца.

335 Нашы — хто прытаміўся — тут жа адступаюць,

Роты новыя конна замак акружаюць.

Гульні з гэтаю бандай доўжылі нямала,

Аж масква ўжо нарэшце спіну паказала.

Хтосьці ў замку схаваўся, іншых рэчка губіць:

340 Хоць паны ацалелі — патанулі слугі.

Гетман даў адступленне, загадаў трубіці,

Ды раз'юшана войска — воям не спыніці

Бітвы той. Ужо гетман сам іх супыняе,

Каб не трапілі ў нерат, перасцерагае;

345 Бо масква замку сілы шле на дапамогу,

І з таго мае гетман моцную трывогу.

Потым, як не трубою — голасам іх склікаў

Вязняў выслаў наперад, а ваярству ўсыпаў

[...].

Шостая частка Аповесці

405 Супраціву маскоўцы потым не згарнулі:

Патрабуюць, каб Полацк ім назад вярнулі.

Каралём князю шкода мае аплаціцца —

Так, маўляў толькі можам з вамі замірыцца.

А Стафан шле пасланца ды склікае раду,

410 Як завершыць з Маскоўскім Князем тую зваду

[...]

435 Потым з Вільні йшло войска да самога Менска

А маскаль аж жахнуўся — думаў, да Смаленска.

З Менска ў Чашнікі войска праз Барысаў мкнецца,

Дзе з усім сваім войскам меў кароль сустрэцца

І Крыштаф сваіх вояў выстраіў з нагоды:

440 Як ён служыць Айчыне, паказаў народу.

Потым, хай нешырока хоць дакладна й звязна,

Абяцаўся з тым войскам паслужыць прыязна

Каралю, свайму пану, і айчыне любай —

Сеч галовы маскоўцам з іхняй шыі грубай.

445 Стуль да Віцебска з войскам быў кароль падаўся,

Дзе застаць іншых вояў моцна спадзяваўся.

Там агледзеў жаўнераў што паспеў сабраці;

Хто іх бачыў — не мог бы ганьбы пачуваці

[...].

455 Вось кароль з панам троцкім войска ўзначаліў,

На вайне як прынята воінскім звычаем.

Першы — Крыштаф, а ззаду і кароль памалу,

Потым варта ды іншых гуфаў процьма стала.

Там абраў ён дарогу — бачыў Бог, якую, —

460 У Літве нават сцежку не знайсці такую

[...].

Строем, конна, з вазамі ўзяло напрамак.

Доўга войска балота тое памясіла,

Ды масква стралянінай іх не застрашыла

Гайдукі мігам чоўны на ваду спусцілі,

480 Ды сцяжкі перад замкам тут жа ўстанавілі.

А масква не здаецца — ўпартасць ёй кіруе,

І што з ёй мае стацца, шчэ таго не чуе

[...].

Сёмая частка Аповесці

Аж да Лукаў трывогі войска не зазнала,

Вёрст за сем хіба трохі; зрэшты, вельмі мала.

545 Сам за мілю ачоліў войска пан ад Лукаў,

І капыт раздаваўся плёскатам і стукам,

Бо на той час залева з ветрам усчаліся.

Маскалі гэтым часам на вайну сышліся

Са спадзевам: ліцвіны дзесь сядзяць ва ўкрыцці

550 І не ўдасца ім лёгка языка здабыці.

Вартавых для палону ледзь не пахапалі —

Слугі троцкага пана моцна закрычалі.

Троцкі пан ды князь Януш сын Канстанціна Астрожскага, ад 1585 г кашталян валынскі на маскву напалі

З гаршчай слугаў і тыя адышлі і сталі.

555 Юнакі тут з абозу на падмогу рвуцца,

Праз мяне пан загад ім шле назад вярнуцца.

Прыхаваў ён у лесе дворных для пагоні —

Маскаля раптам зноўку чорт які прыгоніць.

Знік маскаль, ды трывога вояў ахапіла —

560 Войска з тылу пра тое нават і не сніла

А залева без спыну ўсіх, бадай, знудзіла,

Ды што ёй — да паўночы з неба ўсё крапіла.

Пан прыехаў — трасецца, як пячкур у меху,

Што казаці было тут пану не да смеху:

565 Затушыў дождж кастрышчы, дровы не прасохлі,

І ляжаў у адзенні, да касцей прамоклы.

І назаўтра ўжо толькі, як агонь займелі,

Накармілі Крыштафа ды цяплом сагрэлі.

Перш, аднак, чым насуха ён пераапрануўся,

570 Да світанку задоўга, ледзь адно ачнуўся,

Мне прыслаў ён у лагер полацкага пана,

Каб мы разам з ім варту спраўдзілі ад рана.

Покуль войска сабралі, колькі дзён стаялі

Ды пад замкам дасхочу смела гарцавалі.

575 Маскалі ўсё да моста вывед пасылаюць,

Перад нашымі спешна хвост свой падбіраюць

[...].

Аданаццатая частка Аповесці

865 Шлях з Масквы да Смаленска ўжо застаўся ззаду,

Перад імі — лес цёмны з багнаю-засадай.

Лес Мядзведжым балотам вораг называе,

Там капыт конскі багна мігам паглынае.

Ганібал, цераз Альпы як перабіраўся, адбылося гэта ў 218г да н.э., у час ІІ Пунічнай вайны

870 З гэткай цяжкасцю, пэўна, там не запазнаўся,

Нават Ксеркс, калі Атас воцатам адужыў, y час свайго паходу ў Грэцыю ў 480 г да н.э.
Ксеркс загадаў выкапаць для свайго флоту
канал праз паўвыспу Халкідыка,
абмінаючы такім чынам гару Атас.
Рымша памылкова прыпісвае Ксерксу
ўчынак Ганібала, які, пераходзячы
з войскам праз Альпы, у крытычны
момант, калі скала перакрыла адзіны
шлях ужыў наступны спосаб: воіны
пассякалі шмат дрэваў абчасалі іх і
склалі ў вялікі стос; калі дрэвы разгарэліся,
чаму паспрыяў раптоўны моцны вецер,
на разагрэтую скалу вылілі воцат і
выклікалі тым самым яе разбурэнне

Мала клопату зведаў — сілай горы зрушыў;

Толькі тут, каб балотам здолець перабрацца,

На сябе, а не хлопаў, маеш спадзявацца.

875 Тут хто дрэва рубае сажні з тры ў абхваце,

Хто трысцём тую багну на балоце гаціць.

Іншы дрэва, што накрыж на другім ляжала,

Коціць, каб для праходу не перашкаджала.

Не пазнаць было, хто там гетман, хто паняты:

880 У гразі ўсе таўкліся, нібы парасяты.

Фаўн і Пан, і Сільванус, ды сатыры Фаўн — рымскі бог лясоў і палёў апякун
статкаў жывёлы і пастухоў
Пан — гэтае боства шанавалася як апякун
паляўнічых пастухоў бортнікаў і рыбаловаў;
у некаторых мясцовасцях Грэцыі шанаваўся
як памочнік у вайне.
Сільванус — Сільван, старажытнаіталійскае
лясное боства, якое першапачаткова
атаясамлівалася з Панам; пазней пачало
ўважацца за захавальніка дома і маёнткаў
выяўляўся ў сялянскай вопратцы, з сярпом і
пладамі
разам

Рады вельмі, што панства ў лесе тым загразла.

Крыкі: « Браце, дай рады — абняло па шыю!»,

Той, хто збыўся балота, гразь гразёю мые.

885 Думаў, пэўне, што ўмыўся, аж глядзіць, нябога,

Поўна гразі; смяецца ўсё адно з другога.

Лес прасекамі накрыж маскалі прадзелі —

Перад войскам літоўскім страх вялікі мелі.

Тую мелі надзаю, што сюды як дойдзе,

890 Пэўна рушыць дадому, а далей не пойдзе.

Толькі тая надзея ім не паспрыяла,

Бо і дзетак, і горла ў многіх адабрала

[...].

Чатырнаццатая частка Аповесці

Годны наш Радзівіле, мужу найслаўнешы,

О чаму ж не спаслаў нам век цябе даўнейшы,

Як масква па літоўскіх сёлах гарцавала? —

1100 Веліч рыцарскіх справаў праз цябе зазнала б.

Да Дняпра не ступілі б ворагі ніколі,

Бо й цяпер каля Волгі № бароняць долі.

Ты зрабіў, што задумаў шчэ ў юначых летах:

«Па Маскве б мне прайсціся ў завалжскіх паветах».

1105 Шго й зрабіў, перайшоўшы Волгу, як прызначыў,

Ды і сам князь маскоўскі добра тое бачыў.

Будуць людзі нашчадкам пра цябе казаці,

Песні пекныя будуць пра цябе складаці,

Слаўны ў свеце, як Вітаўт будзеш род за родам,

1110 Годны вечнай любові між усіх народаў.

Ды яшчэ большай славы ў свеце ты зазнаеш,

Што і справы, і веліч Пану прысвячаеш

[...].

Шаснаццатая частка Аповесці

Языкоў тых варожых каралю паслаўшы,

Загадаў гетман войску, шлях свой скіраваўшы

Аж пад Ям Акавецкі, лагер разбіваці,

1240 На начлег тое войска ў Яме прыпыняці.

Селіжарава даўней горад на Волзе, за 100 км на паўночны захад ад
Ржэва, цяпер — вёска ў Цвярской вобл. Расеі.
нашым спаці не давала,

Места тое надвое Волга праразала.

На ўзбярэжжы нямала цэркваў збудавана,

Частка з дрэва, а рэшта — з цэглы муравана.

1245 А цагляных тых цэркваў восем налічылі,

Дваццаць два храмы з дрэва у агні спалілі.

Места тое, як кажуць, пылам распусцілі,

Не пакінулі скарбу, жытлы разбурылі.

А бацькі ўжо галосяць, як дзяцей хапаюць,

1250 З жытлаў, цэркваў пад неба іскры далятаюць.

Гора дзецям — з бацькамі трэба развітацца,

Добрых шатаў пазбыцца, жабракамі стацца.

Дзетак родных на плечы мацяркі ўзвалілі,

У палон муж патрапіў — будзе свет нямілы.

125 5Лагер быў побач з местам, нейкія тры мілі,

Тое места дарэшты ў полымі спалілі.

Гетман меў тую волю — ўсё агню аддаці

І ніякае рэчы там не пакідаці.

Толькі, воям час даўшы разам зноў сабрацца,

1260 Мусіў там жа пан гетман шчэ на ноч застацца.

Трыста новых баяраў сілы тут злучылі,

Слугаў мелі нямала — тых мы не лічылі.

З Тарапца яны выйшлі князю падсабіці,

Ды па шляху нагайца здолелі схапіці.

1265 А як вораг на лагер наш напаў знянацку,

Выслаў гетман Пуцяту. Тут масква па-хвацку —

У кусты; кожны з нашых біць маскву ахвотны,

Ды схаваўся ўжо вораг у хмызняк балотны.

Вось трубы хрыплай голас ціха далятае:

1270 Час у шлях падавацца — вестку пасылае.

Роты конных і пешых гетман аб'язджае,

Казакоў у загоны езных рассылае.

Варту ў тыл і на флангі бочныя адправіў,

Вояў лепшых, гарматы пры сабе паставіў.

1275 Да гары падаліся Паўла (называюць

Шчэ Высокай іначай), там спыніцца маюць.

Шчэ з'язджаюцца воі, пану веставыя

Вестку шлюць: слугі, пане, вашыя жывыя

І чатырыста вояў з маскалёў забілі,

1280 І ніводнагаў бітве з іх не прапусцілі,

І паспольства без ліку шабляй парубалі,

І дзяцей, і жанчынаў як авечак бралі [...].

1295 Як сабраліся воі, бы да маткі пчолкі,

Адышло стуль дадому войска за пагоркі.

Хоць дарога ліхая ім бакі адбіла,

Ды нішто ўсё: фартуна добра паслужыла.

Той дарогай тры мілі войска йшло і стала,

1300 Бо мяжа ржоўскіх земляў перад ім ляжала.

Семнаццатая частка Аповесці

Шчэ царкву па дарозе воі аглядалі,

1340 Што за Вітаўта часаў быццам збудавалі;

А яе, калі звесткам гэтым веры даці,

Як Літвы крэс з Масквою мусім разглядаці.

Здолеў Вітаўт касцёл там ляшскі залажыці,

А масква на свой рускі лад перарабіці.

1345 Кракаў — месца, дзе гэты Вітаўт быў хрышчоны,

Да таго ж, быў паганцам, як маскоўцаў гоні

Ваяваў і пустошыў, пра царкву не дбаў ён,

Толькі мужнай адвагай быў па свеце слаўны.

Мог крыніцу ўскапаці, што цяпер завецца

1350 Вітальда вытокамі й праз гушчар пляцецца.

Больш праўдзіва, што лазню справіў ён гагарам,

Для ардынскай княгіні быў жахлівай карай.

Праз Угру пераходзіў, як патрэбу бачыў,

Бо Літвы па той рэчцы князь мяжу пазначыў

1355 Ці з будоўляю цэркваў меў той князь турботы,

Будзем жывы-здаровы, зразумеем потым

[...].

Дваццаць першая частка Аповесці

1770 Шюда князю, баіцца ён пазбыцца Пскова,

Страх вялікі навокал, сам князь не здаровы,

Бо пабачыў, нябога: чорны дым віецца,

Люд сякуць, іншых вяжуць, скарб паўсюль бярэцца.

Хто жывы, той да князя ў Старыцу ўцякае,

1775 Кожны прэцца прэч з хаты, госцяў не чакае.

Вестка з весткай нясецца, люд бяжыць крывавы,

Кожны ў страху вялікім ад жахлівай явы.

Перад ім за айчыну плачуцца паціху,

Іншы з ранаў нязносных валіцца без дыху.

1780 Адусюль далятае толькі: Прыведзены ніжэй урывак падаецца ў транслітараваным
выглядзе з захаваннем аўтарскага напісання.
«Горе, болі,

Господару, змілуйся — згінем ляда колі у адваротным выпадку .

Грэхі нашы чы твоі всіх нас погубілі,

Ужо літва полцарства твоего выбілі.

Ты хотел был Лігву всю взягь несправедліво,

1785 Огож Літва самого воюет страшліво.

Час се умілосердіть вжо тобе над намі,

Любо ці, або нас Літве оддай з дзецьмі і жонамі.

Вжо край бельскі і ржовскі, і селіжаровскі,

Торопецкі, шоломскі, вжо і старорускі

1790 Былі первей шырокі, тепер велмі малы,

Не найдеш там цэлого, усі порубаны,

А што жыво зостало, то в полон побрано,

Нічого нам ні тобе не зоставовано.

Манастыры і места зо всімі цэрквамі

1795 Всі выбраны, а потом пожжоны огнямі.

Тэпер ужо в порховскі край се обернулі

І тамо не одному голову скінулі.

Под городом як дома собе росказуют,

Увесь тот край шаблею і огнём воюют».

1800 Тое іх нараканне слухаў Князь Вялікі,

Хоць тыран, ды заплакаў шчыра і з уздыхам.

Раду меў з Пасевінам, пасрэднікам у перамовах пра заключэнне
міру паміж С.Баторым і Іванам IV быў
папскі пасол, езуіт Антоніё Пасевіна.
Аўтар не раскрывае прычынаў настойлівых і
зацікаўленых дзеянняў папскага легата і звяртае
ўвагу талькі на міралюбства і гуманнасць Пасевіна,
які даказваў абсурднасць вайны паміж
хрысціянскімі дзяржавамі. Як сведчаць дакументы
таго часу, сапраўдныя памкненні легата былі
скіраваныя на распаўсюджванне рыма-каталіцкага
веравызнання на тэрыторыю Масковіі.
пасланцом папежскім,

Ды пытаў, што рабіці з гневам каралеўскім

[...].

Покуль быў гетман з войскам ля таго Пархова,

Часта люд забаўляўся маскалёў абловам.

1820 Шмаг людзей і жывёлы воі гам пабралі,

А баяры-маскоўцы ў сіло траплялі.

А што дзетак маленькіх — аж вазмі вазілі,

Спрэс Літву імі й Польшчу хутка наваднілі.

Скажаш часам я юму: «Дай мне хлопца, браце», —

1825 У адказ: «Што за справа! можаш двух узяці!»

[...]

Дваццаць пятая частка Аповесці

Прызадумаўся гетман: цяжка быць самому

2125 Без жанчыны, без жонкі быці халастому.

Рады ў бацькі пытае ды сяброў бліжэйшых,

За якіх быць не можа іншых наймілейшых;

Тыя добраю радай пану паспрыялі,

Разам з ім неадкладна шлях свой скіравалі

2130 Да князёўны, што славай пекнай знакаміта,

Удава хоць, ды ганьбай не была пакрыга.

Князю слуцкаму жонкай колісь панна стала,

З дому слаўных Тэнчыньскіх род свой пачынала. Маецца на ўвазе Кацярына Тэнчыньская, удава
князя Юрага Алелькавіча Слуцкага (пам. у 1578 г)

Бацька быў ваяводам кракаўскім гой панны,

2135 Вышняй радай у Польшчы, пасланцом старанным

[...]

У палёх незаўважна лісце з дрэў апала,

2155 Нам жа радасць вяліка як вясной, настала.

Дзён сямнаццаць кастрычнік адлічыў абраным —

З бацькам, шляхтай пан гроцкі едзе ўжо да панны,

З братам адзінародным едзе вельмі гожа

На вяселле пан гетман; ўбраныя прыгожа

2160 Што іх слугі, што самі — не адрозніць пана,

На кані кожны, шаты — не для параўнання.

Луншчыне тут не месца — ззяе ўсё гранатам,

Дзіўных фарб аксамітам, свеціцца шарлатам. Луншчына — гатунак простага сукна з Англіі і Галандыі.
Шарлат — гатунак багатага сукна

Хоць палі ў наваколлі снегам забялелі,

2165 Ды ад строяў дзівосных разам расквітнелі.

У Турэ маёнтак Радзівіла пад Карэлічамі госці едуць, з дружкамі князёўна

Годна госцяў прымае. Дня таго ж апоўдні

Князь са слаўнай князёўнай шлюб свой змацавалі,

Рэшту дня на банкеце між гасцей спраўлялі.

2170 Шмаг дарункаў прысутным госцям раздавалі,

Піва я й не прыкмеціў — малмазію гатунак (пераважна гішпанскага, французскага
ды італьянскага) віна
бралі.

Дня таго ж адбылося, што спаўняюць людзі

З права шлюбу; хай Пану Богу слава будзе.

Caetera nox et vos et thorus conscius novit Пра астатняе ведае ноч, вы і шлюбнае ложа (лац.).

[...].

Канец Аповесці

У Дзявянішках року 1583, марца апошняга дня

 

Пераклад са старое польскае мовы й каментар
Алеся ДЗІТРЫХА

 

Матэрыял сканаваны з часопіса "Спадчына", 2003. № 1. С. 7--20.
Спасылкі на іншыя дакументы, выкарыстаныя аўтарам артыкула, выдалены.

 

... да пачатку старонкі